15.08.2019 / 15:34

15 новых футболок с принтами! В течение всей недели со скидкой 20% их можно заказать на Symbal.by 11

Этим летом магазин Symbal.by отмечает свое пятилетие! А это отличный повод презентовать поклонникам и покупателям новые футболки.

Дарэчы, 23 жніўня ў папулярнай мінскай прасторы «Пясочніца» адбудзецца Symbal.by Fest. Падрабязнасці глядзіце тут.

Пакідайце перадзамовы на новыя цішоткі па зніжаным кошце (20 рублёў — дарослыя, 15 рублёў — дзіцячыя). Акцыя дзейнічае толькі да 23 жніўня. Першы тыраж будзе друкавацца па папярэдніх замовах праз сайт Symbal.by. Выдача новых цішотак у краме на праспекце Машэрава, 18, дастаўка кур’ерам і адпраўка поштай пачнецца 1 верасня.

Увага! На фота — візуалізацыя будучых цішотак і прынтоў. Таму рэальныя майкі могуць крыху адрознівацца ад эскізаў. Symbal.by запусціў швейную вытворчасць, таму гэта будуць першыя цішоткі (дарослых памераў), выпушчаныя на ўласным абсталяванні.

Праз сайт Symbal.by вы можаце адразу аплаціць вашу замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштай у любы пункт Беларусі і свету.

Глядзіце злабадзённыя, актуальныя і проста цікавыя прынты, якія стануць добрымі падарункамі для вашых сяброў і родных.

1. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Мама Беларусь»

У гэтым дызайне Symbal.by сумясціў агульнавядомыя і папулярныя сімвалы Беларусі ў жаночым вобразе. «Мама Беларусь» маладая, ёй хутка 30 гадоў, бо нарадзілася яна 27 ліпеня 1990 — у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны.

2. Чырвоныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Miensk — horad sonca»

У гэтым дызайне выкарыстаны фірмовы стыль праекту Радыё Свабода «Свабода ART», а таксама выраз «Менск — горад сонца», які стаў вядомым дзякуючы творчасці мастака і пісьменніка Артура Клінава.

3. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Ваяры Беларусі»

Гэты прынт намаляваў дызайнер skroz_zmrok. Упершыню горад Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 862 годзе і фактычна з гэтай даты мы сімвалічна лічым гісторыю беларускай дзяржаўнасці.

Warriors Belarus — гэта даніна павагі ваярам Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, якія мужна баранілі землі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

4. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Партызаншчына»

У гэтым дызайне — агульны вобраз беларуса-партызана. Бо фактычна партызанілі беларусы не толькі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама і ў часы паўстанняў Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, калі нашыя тэрыторыі былі то ў складзе Расійскай імперыі, то Польшчы, то пад акупацыяй Германіі, то СССР.

Беларусы — дзеці лясоў, а ўся гісторыя Беларусі — гэта суцэльнае партызанства, якому ў агульным сэнсе і прысвечаны новы прынт.

Таксама ў гэтым малюнку знаўцы творчасці гурта N.R.M. знойдуць адсылкі да песні «Партызанская» ды альбому «Пашпарт грамадзянiна N.R.M.».

5. Цішотка белая дзіцячая «Зубраня»

Новы варыянт папулярнай дзіцячай цішоткі «Беларусік» са стылёвай выявай зубраняці ў спалучэнні беларускіх узораў і лясных сюжэтаў.

6. Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў #УчёбаВажнее

Дызайн гэтай цішоткі распрацавалі актыўныя студэнты з грамадскай ініцыятывы #учёбаважнее, якія змагаюцца за адмену «закона аб адтэрміноўках», які ставіць пад пагрозу навучанне студэнтаў, адукацыю і эканоміку Беларусі.

7. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Пагоня Беларусі»

Гэты дызайн — інтэрпрэтацыя малюнка вядомага беларускага скульптара Геніка Лойкі, зроблены 20 гадоў назад. Ён адной лініяй намаляваў абрысы межаў Беларусі, якія пераходзяць у герб «Пагоня». Цікавы і яскравы эскіз стаў прынтом дзякуючы маладой дызайнерцы Ксеніі Багачовай.

8. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Welcome to Belarus»

Тут — уся трагічнасць і адначасова камічнасць сітуацыі з аўтазакамі, якія сталі адным з сімвалаў сучаснай Беларусі. Не дарма ж ёсць народны жарт: не сядзеў — не беларус. Бо сапраўды хутка ў нашай краіне не застанецца людзей, якія хоць раз з розных прычынаў не траплялі ў аўтазак.

9. Чырвоныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Жыве Беларусь!»

Дызайн з самым папулярным беларускім патрыятычным воклічам «Жыве Беларусь!» У 2012-м годзе выйшаў вядомы мастацкі фільм «Viva Belarus!», зняты паводле армейскіх дзённікаў Франака Вячоркі, які зараз можна паглядзець на Youtube.

10. Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Раварыст»

З кожным годам на вуліцах Мінска з’яўляецца ўсё больш і больш ровараў ды адмысловых сцежак для раварыстаў. Гэта цудоўна — наша сталіца паступова пачынае набліжацца па інфраструктуры да еўрапейскіх гарадоў. А новая цішотка з вершнікам на ровары, а не кані спадабаецца аматарам двухколавага транспарту.

11. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Беларусь»

Гэтай працы «маладафронтаўца» Дзяніса Карнова ўжо 10 гадоў, але яна добра і лаканічна адлюстроўвае любоў да Беларусі і нашых нацыянальных сімвалаў.

12. Цішотка белая дзіцячая «Карусель»

Гарэзлівая інтэрпрэтацыя сюжэту з дзіцячай каруселькай, на якой скачуць вершнікі з герба «Пагоня».

13. Белыя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Свабоду Ў»

Гэты прынт з'явіўся дзякуючы прома-кампаніі Радыё Свабода і серыі налепак «Свабоду!» Ён нагадвае аб праблемах і штучных абмежаваннях, якія мае беларуская мова ў нашай краіне. Штогадова колькасць садкоў і школаў з беларускамоўным навучаннем скарачаецца і працэс русіфікацыі не спыняецца. Сфераў дзяржаўнага ўжытку беларускай мовы ўсё менш і менш.

У кастрычніку 2019 у Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва — пазначайце роднай мовай беларускую!

14. Шэрыя (меланж) цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Падабайка»

Не ўсе ведаюць, што па-беларуску «лайк» — гэта «падабайка». Без падабаек у сучасным свеце не магчыма. Так хочацца, каб і беларусы, і замежнікі, якія прыязджаюць у нашую краіну, ставілі Беларусі і беларускай мове як мага больш родных падабаек.

15. Чорныя цішоткі мужчынскіх і жаночых памераў «Пагоня і сцяг»

«Пагоня», якая стала афіцыйным сімвалам святкавання 100-годдзя БНР, у новым выглядзе з бел-чырвона-белым сцягам.

Паглядзець усе цішоткі, якія менавіта зараз ёсць у наяўнасці, можна на сайце Symbal.by у раздзеле «Адзенне» ці ў мінскай краме на праспекце Машэрава, 18.

NN.by

23
Nokia / Ответить
15.08.2019 / 15:05
Дапатопны дызайн.
4
Andrej Kažemaks / Ответить
15.08.2019 / 17:04
Цішотцы дзіцячай "Зубраня" тэрмінова патрэбна фэмінізаваная вэрсія з подпісам "Беларусачка"!
12
Symbal.by / Ответить
15.08.2019 / 18:29
Nokia, пакажыце добры
Показать все комментарии/ 11 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера