Сталічныя міліцыянеры затрымалі 30-гадовага мінчаніна, які гандляваў гашышам ў кладоўцы прадпрыемства, дзе працаваў загадчыкам, паведамляе minsknews.by.

Выйсці на наркагандляра аператыўнікам удалося праз яго пакупніка. Супрацоўнікі Партызанскага РУУС першапачаткова затрымалі 29-гадовага непрацуючага жыхара Ракава. У яго кватэры ў шафе з рэчамі знайшлі 1 грам забароненага рэчыва.

Ён і вывеў праваахоўнікаў на прадаўца і месца гандлю - 30-гадовага мінчука, які займаўся «бізнесам» у кладоўцы прадпрыемства.

На працоўным месцы падазраванага аператыўнікі знайшлі сляды рэчыва расліннага паходжання, а таксама «тавар», упакаваны ў фальгу.

Бацькі наркадылера здзівіліся візіту міліцыянераў да іх дадому і заявілі, што іх сын добрапрыстойны грамадзянін.

- У гасцінай у фігуранта было выяўлена ўсё тое ж рэчыва расліннага паходжання - гашыш. У агульнай складанасці ў зламысніка канфіскавалі каля двух грамаў наркотыку. Мінчанін працаваў па схеме «з рук у рукі». «Тавар» ён рэалізоўваў сваім знаёмым, - паінфармавалі ў ГУУС.

Праверка па справе працягваецца. Вядома, што затрыманы мужчына, які раней да адказнасці не прыцягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0