15.08.2019 / 14:53

Беларусь павышае тарыфы на транспарціроўку нафты 1

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па тэрыторыі Беларусі з 1 верасня на 3,7%.

«Скарачэнне аб'ёмаў транспарціроўкі нафты ў II квартале 2019 года ў сувязі з адмовай яе прыёму нафтаперапрацоўчымі заводамі Польшчы, Германіі, Чэхіі і Венгрыі з-за павышэння канцэнтрацыі арганічных хларыдаў у расійскай нафце прывяло да скарачэння прагнознага аб'ёму выручкі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на 2019 год, што можа прывесці да невыканання неабходных мерапрыемстваў па інвестыцыйнай праграме, накіраваных на забеспячэнне экалагічнай бяспекі і надзейнасці транспартнай сістэмы ААТ», - адзначылі ў МАРГ.

Для частковай кампенсацыі недаатрыманай выручкі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» пастановай МАРГ прадугледжана павелічэнне з 1 верасня тарыфаў на транспарціроўку нафты на 3,7 працэнта.

Папярэдні раз тарыфы мяняліся з 1 лютага 2019 года.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія ў пачатку жніўня ўзгаднілі павышэнне тарыфу на транспарціроўку нафты па беларускай тэрыторыі на 3,7 працэнта з 1 верасня. Акрамя таго, па выніках работы ў 2019 годзе будзе праведзены аналіз сітуацыі з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода і вызначаны памер далейшага змянення тарыфаў.

0
Василиса / Адказаць
15.08.2019 / 15:10
Малавата...Але ж увесь прыбытак ци найбольшая частка пойдзе на "окормление" улады РБ...И што будзе , кали Праграматара не стане? ?????
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру