Як толькі што стала вядома «Нашай Ніве», у сквэры каля дому, куды сёньня на здымную кватэру перабраліся галадоўнікі, іх затрымалі міліцыянты.
Пра гэта паведаміў адзін з галадоўнікаў, кіраўнік незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Зьміцер Дашкевіч. Ён пасьпеў сказаць па тэлефоне, што іх затрымалі міліцыянты і што ён ня можа болей гаварыць.
19.42.
Паводле новай інфармацыі, усяго затрымана 9 чалавек. Яны, па неправераных зьвестках, знаходзяцца ў гарадзкім аддзеле міліцыі.