16.08.2019 / 23:09

Будзь як яны! Топ-10 прыгожых беларусак, якія вядуць свае інстаграмы па-беларуску ФОТЫ 14

Вялізную колькасць праглядаў і сотні водгукаў сабраў матэрыял «Нашай Нівы» пра дзяўчыну, якая запісала беларускамоўны рэп і вядзе свае сацыяльныя сеткі выключна па-беларуску.

Чытайце: Такога вы яшчэ не бачылі! Дзяўчына запісала рэп па-беларуску і плача ад шчасця, што прыйшла да гэтага ВІДЭА + шмат ФОТА

Выказваліся думкі, што калі ўжо мужчыны за 25 год незалежнасці не прывялі беларусаў да мовы, то гэтаму дакладна дадуць рады прыгожыя дзяўчаты. На ўласным прыкладзе. 

Глядзіце, падпісвайцеся і будзьце як яны!

Валерыя Суравіцкая

Валерыя — мініяцюрная маладая спявачка, вельмі мілая ва ўсім, што робіць. 

Здаецца, пакуль яна ў пошуку ўласных хітоў, таму ў інстаграм пакуль залівае каверы. Вельмі ўдала перапела «Манетачку», вядома, па-беларуску. 

Лізавета Шумякова

Ліза — студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з Магілёва. Выглядае, што фатаграфавацца — адзін з улюблёных яе заняткаў.

Асабліва — на фоне магілёўскай Ратушы. 

Барбара Гузарэвіч

Ну, Барбара ўжо амаль зорка! Аўдыторыя «Нашай Нівы» доўга спрачалася, ці трапна называць яе «гламурнай кісай», пасля таго як яна выпусціла свой першы сінгл «BOSS».

Сацсеткі дзяўчына прынцыпова вядзе па-беларуску. Прычым піша туды не банальнасці, а доўгія складаныя тэксты са сваімі думкамі і перажываннямі. 

У дзяўчыны дзесяць тысяч падпісантаў. 

Арына Каршунова

Дзяўчына стала вядзе свае сеткі па-беларуску. 

Што яна там размяшчае? Фота з вандровак, часам — з півам.

View this post on Instagram

па традыцыі, фотачка з пеннымі вусамі

A post shared by Aryn (@arisha.na.zabore) on

Здаецца, што Арына — шчаслівая закаханая, таму значная частка яе фота — з хлопцам. 

Злата Бабіч

Хаця прозвішча Златы і супадае з прозвішчам сумнавядомага расійскага пасла, любові да Беларусі ў яе можна павучыцца. 

View this post on Instagram

#бнр100 Яднаньне

A post shared by Zlata (@zlata_babich) on

Дзяўчына вучыцца на біёлага ў БДУ і вядзе мілы інстаграм. 

Эвеліна Кульбака

Выглядае, што Эвеліна яшчэ школьніца, але ўжо захапляецца Драздовічам. А таксама Гурковым.

Відаць, найбольш шансаў — у тых, хто ўмее маляваць і баксіраваць. 

Наста Хрышчановіч

Наста сама піша, што не можа вызначыцца, які варыянт імені ёй больш падабаецца: Наста, Насця ці Настасся. 

Можа быць, вам пашанцуе, калі вы праявіце арыгінальнасць і прапануеце іншы варыянт. 

Наста журналістка і прынамсі да нядаўняга часу працавала ў Лідзе. 

Наталля Рымашэўская

Не, гэта не сваячка палітыка. Наталля фатаграфуе і працуе з жывёлкамі: яна прафесійная ветэрынарка. 

Таму прыдумайце сабе хаця б «сабачку ў мамы», калі не ведаеце, з чаго пачаць размову. 

Вераніка Адамовіч

Вераніка — студэнтка з Глыбокага, якая выйграе амаль ва ўсіх конкурсах прыгажосці, у якіх удзельнічае. 

View this post on Instagram

Хочаш, я перапішу твае вершы, знайду новыя фарбы і перамалюю карціны-партрэты, згублюся ў выразах і выслоўях цябе, твайго розуму маладога эстэта. Я выкраслю думкі, перашыю кашулі, залатаю дзіркі і нарву новых, пагрэмзаю, пашматаю твае падарункі, куплю кветкі, і сама зраблю новыя букеты. Вазьму даздыму тваю кінастужку і скажу: рэжысёр з цябе нікчэмны. Сыграю ролі, праспяваю ўсе песні, а тваё адажыа замяню алегрэта. Я буду Калумбам і Чэ Гевара, асілію быць Аляксандрам Бэлам, кім пажадаеш для цябе я стану, хоць водбліскам сонца на жыцці люстэрку. І дом, што будуеш, яго я зруйную, а на тваім падмурку ўзвяду новы, архітэктурныя планы перачарчу я і дыгітальную архітэктуру змяшаю з хай-тэкам. - Відаеш, солнца маё, не крыўдую. Толькі, мабыць, мне было б лепей, памерці раней за цябе, каб убачыць нябёсы, такімі, якімі яны былі спрадвеку.

A post shared by Veronica (@veronica__adamovich) on

А таксама яна актывістка БРСМ.

Ганна Максіменка

Як можна меркаваць з інсты, Ганна вучыцца на перакладчыцу і дакладна валодае нямецкай мовай. Улічыце гэта. 

Але беларускай усё ж лепш — бадай усё яна ў інстаграме піша па-нашаму. 

Сямён Цыбульскі

7
Ян Севярын Бакей / Адказаць
16.08.2019 / 16:01
каб гэта ж мне гадкоў так з трыццаць скінуць...а так... можа, сыну пашанцуе болей?( З Настаю Хрышчановіч, прынамсі, ён знаёмы - інтэрв'ю даваў нядаўна...)
7
андрушка / Адказаць
16.08.2019 / 16:11
не магу зразумець аднаго... навіна пра Баранава, які кпіць з суддзі-жанчыны - у "Нашай Ніне", а гэты матэрыял -не...нечакана)))
13
Максим Дизайнер / Адказаць
16.08.2019 / 16:24
Арина Коршунова - наш человек
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру