15.08.2019 / 19:30

Запускаць Светлагорскі цэлюлозны камбінат будуць без кітайцаў 2

Агульны сход акцыянераў Светлагорскага цэлюлознага камбіната 15 жніўня ўзгадніў працэдуру і парадак завяршэння кантракта будаўнічага падраду з кітайскай карпарацыяй САМСЕ, паведамляе «Беллеспаперапрам». Рэалізацыю праекта Светлагорскі ЦКК завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацый.

Фота: svetlogorsk.by.

Прадметам кантракта было будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тысяч тон у год.

У рамках пагаднення камбінат і кампанія САМСЕ змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія засталіся пасля спынення кантракта будаўнічага падраду.

Рэалізацыю праекта Светлагорскі цэлюлозны камбінат завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацый.

Прамысловы гігант быў пабудаваны з нуля пры дапамозе крэдытаў кітайскіх банкаў, а генпадрадчыкам выступіла карпарацыя CAMCE. Агульны кошт будаўніцтва склаў каля 770 мільёнаў даляраў.

Новы завод некалькі разоў быў у эпіцэнтры скандалаў з-за нездавальняючай працы кітайскага генеральнага падрадчыка. Таксама мясцовыя жыхары крытыкуюць завод з-за яго ўплыву на экалагічную сітуацыю.

NN.by

1
Дед Мороз / Адказаць
16.08.2019 / 00:29
Так а чего без китайцев?
Лука хоть припрётся? Чтобы было к кому потом претензии предъявлять…. :)
0
даведка / Адказаць
16.08.2019 / 00:48
Достраивать будут сами, а деньги по контракту уже тю-тю...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру