15.08.2019 / 20:37

У Microsoft распавялі, навошта праслухоўваюць карыстальнікаў 3

Прадстаўнікі Microsoft распавялі RNS пра тое, навошта кампаніі неабходна запісваць і праслухоўваць асобныя размовы карыстальнікаў па Skype і з галасавым памочнікам Cortana.

«Microsoft збірае галасавыя даныя для таго, каб забяспечваць і паляпшаць працу галасавых сэрвісаў, такіх як, напрыклад, пошук, распазнаванне галасавых каманд, транскрыбацыя і пераклад гаворкі», — растлумачылі ў кампаніі.

У прэс-службе дадалі, што Microsoft запытвае дазвол перад працай з данымі карыстальнікаў і абараняе інфармацыю пра іх. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, даныя карыстальнікаў, з якімі працуюць падрадчыкі, дэідэнтыфікуюцца.

Аб праслухоўванні аўдыёзапісаў размоў карыстальнікаў Skype і галасавога памочніка Cortana трэцімі асобамі даведалася выданне Vice.

NN.by

0
Казік / Адказаць
15.08.2019 / 21:01
>даведалася выданне Vice.
Прачытаўшы user agreement?
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
17.08.2019 / 16:07
Гы гы - гы !  я нарочно по телефону говорю и в комментариях пишу -  что у любого Мен...та уши в трубочку закрутятся !!!    )))))  
0
Driver / Адказаць
21.08.2019 / 11:05
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ), не ты адзін ;)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру