У вёсцы Галбея Пастаўскага раёна ў рацэ патануў двухгадовы хлопчык, паведамляе міліцыя.

Паведамленне аб здарэнні паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Пастаўскага РАУС сёння ў 19.23. Дзіця знаходзілася разам з мамай і іншымі сваякамі ў двары іх дома. У нейкі момант яго згубілі з вачэй. Дарослыя кінуліся шукаць малога і знайшлі яго ўжо без прыкмет жыцця ў рэчцы, якая знаходзіцца больш чым за 200 метраў ад хаты.

Высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0