Актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сёння былі затрыманыя міліцыяй у мінскай кватэры, якую наймае Павал Юхневіч.
Яны знаходзяцца ў Першамайскім РУУС Мінска, паведаміў Аляксандр Атрошчанкаў.
На кватэры правялі ператрус, забралі носьбіты інфармацыі і транспаранты. Міліцыянты патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факце крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна.
Сярод затрыманых Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Улад Ігнатовіч.