Абмежаванні не закрануць грамадскі транспарт.
З 23.00 пятніцы, 16 жніўня, і да 06.00 панядзелка, 19 жніўня, на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы П. Броўкі да вуліцы Талбухіна будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту, акрамя грамадскага.
Пра гэта паведамляе телеграм-канал сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
У ДАІ просяць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў.