Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш адмаўляе, што Латвія вырашыла закупляць электрычнасць у Беларусі ў абыход літоўскага байкоту, піша Delfi.

Раней літоўскія службовыя асобы і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказалі шкадаванне і занепакоенасць з нагоды рашэння Латвіі адкрыць мяжу з Расіяй для гандлю электрычнасцю.

Карыньш кажа, што адбылося непаразуменне: «Я баюся, што ён, верагодна, не цалкам праінфармаваны наконт таго, што адбываецца. Я магу яшчэ раз паўтарыць — латвійскі ўрад не прыняў рашэнне закупляць электрычнасць у Беларусi. Пра гэта наогул не ідзе гаворкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0