Сям'я інуітаў з Грэнландыі. Фота Wikipedia Commons.

Сям'я інуітаў з Грэнландыі. Фота Wikipedia Commons.

Трамп задумаў новую інвестыцыю ў нерухомасць: купіць Грэнландыю. У перыяд глабальнага пацяплення гэта прывабны актыў. Ніхто яе яму не прадасць, Данія — краіна з самымі багатымі людзьмі.

Але не ў тым справа.

Еўропа пражыла ўнікальна доўгі перыяд міру. І гэты мір грунтаваўся на некалькіх вельмі простых правілах: межы не мяняюцца, дзяржавы не знікаюць (новыя дзяржавы могуць нараджацца ў выніку права народаў на самавызначэнне, але знікаць — няма такіх прыкладаў за 70 гадоў). Толькі дай прэцэдэнты таго, што граніцы можна змяняць, дзяржавы далучаць, астравы купляць — і кашмар ваенных канфліктаў вернецца.

Між тым, Крым ужо стаў адным такім прэцэдэнтам. І ў Трампа вырвалася: а што тут дзіўнага, у Крыме ж гаварылі па-руску. Можна сабе ўявіць, што пачнецца, калі Германія зноў пачне «збіраць» землі, дзе гавораць па-нямецку, Кітай — укладаць свае золатавалютныя рэзервы ў выкуп збанкрутаваных Венесуэл, а Расія — далучаць крэпасці, «палітыя крывёю савецкага салдата». Жыццё заўсёднікаў вуліцы Кастрычніцкай стане трохі больш трывожным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?