president.gov.by

Пра гэта ён заявіў, наведваючы Старадарожскі доследны лясгас. Там былі разгледжаны фінансава-эканамічны стан арганізацыі і ў цэлым праца лесагаспадарчай галіны Беларусі, паведамляе яго прэс-служба.

Лукашэнка даручыў распрацаваць у краіне праграму па ўключэнні ў абарот нізкаякаснай дзелавой драўніны. Стаіць задача перапрацоўваць увесь драўняны рэсурс. Яе неабходна рэалізаваць у асноўным на працягу наступных трох гадоў. Гаворка ідзе пра драўніну, якая не можа выкарыстоўвацца на іншыя патрэбы, акрамя як выраб дранкі і паліўных пялет. 

«Толькі гэты, будучы год, яшчэ 2021-й. Усё! Мы ўбачым патрэбы на ўзроўні краіны. І вы павінны спланаваць, каб на канец 2022 года ўсе перапрацоўвалі. Гэта галоўнае пытанне. І мы павінны на наступную пяцігодку спланаваць такім чынам, каб перапрацоўвалі усё, каб не было буралому. Гэта наш найвялікшае багацце (лес), дадзенае Богам. усе павінны перапрацаваць. Што не атрымліваецца ацыліндраванага і іншае - трэба ў пялеты і прадаць», — запатрабаваў беларускі кіраўнік.

«Мы ўжо калісьці падышлі да пытання, што рабіць у лесе, як яго перапрацаваць, каб не згніло. Трэба выпрацаваць дакладную праграму з улікам наяўных ведаў. І за пяць гадоў вы павінны вырашыць усе пытанні ў лесе, каб было па-гаспадарску. Гэтая праграма павінна быць напружаная «, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?