16.08.2019 / 17:37

Барысаўская журналістка, якая замазала «Пагоню» герою інтэрв’ю, памяняла аватарку ў сацсетках — на «Пагоню» 15

Афіцыйная газета Барысаўскага райвыканкама «Адзінства» ўзяла інтэрв’ю ў трэнера па кросфіце Віктара Захар’ева. Гэта першы ў краіне трэнер па фітнэсе ў інвалідным вазку.

На гутарку Віктар прыйшоў у світшоце з Пагоняй. Аднак у выніковым матэрыяле сімвала не стала, застаўся толькі надпіс Belarus. Рашэнне пра гэта прымала журналістка Кацярына Вараб’ёва.

Вараб’ёва актыўна ўдзельнічала ў абмеркаванні гэтага выпадку ў сацсетках. У суполцы «Тыповы Барысаў» яна пісала: «У чым ганьба? У тым, што я запытала дазвол на фоташоп і ён даў дазвол?»

Тым не менш, Вараб’ёва яшчэ ўчора змяніла сваю аватарку Укантакце на выяву герба Пагоня.

ЗП

100
Валодзя / Адказаць
16.08.2019 / 17:28
Дзяўчына проста пабаялася страціць працу, вось і замазала Пагоню! Чаго вы прычапіліся да яе... НН узяла бы яе на працу калі б яе звольнілі?... Сумняваюся!
2
Грязный Гарри / Адказаць
16.08.2019 / 17:41
Тебя бы кто отфотошопил на этом фото,и в чем был бы позор? С "журналистка" общего только последние три буквы...
4
alex / Адказаць
16.08.2019 / 17:42
Валодзя,вот такие, трясущиеся за працу, и строят фашизм. Тоже пойдете стрелять в затылок, если прикажут?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру