17.08.2019 / 00:50

З Ліцэя БДУ сыходзіць Макар Шніп — адзін з самых нефармальных дырэктараў краіны 10

З Ліцэя БДУ сыходзіць дырэктар Макар Шніп. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Макара Шніпа высока цанілі як навучэнцы, так і педагогі. Пры ім Ліцэй БДУ трымаў найвышэйшы ўзровень адукацыі, яго выпускнікі здабывалі шматлікія ўзнагароды нацыянальных і міжнародных алімпіяд.

Пры гэтым яго вылучаў нефармальны, на роўных, стыль камунікацыі з навучэнцамі. Напрыклад, на выхадных ён нярэдка гуляў з ліцэістамі ў баскетбол. Некалькі былых і цяперашніх навучэнцаў расказалі «Нашай Ніве», што дырэктар карыстаўся вялікім аўтарытэтам.

Шніп пакуль не раскрывае, куды ён пераходзіць працаваць і з чым звязаны сыход.

Вось якімі фотамі ён суправадзіў паведамленне ў фэйсбуку пра свой сыход:

* * *

Макар Шніп нарадзіўся ў 1981 г. У 1998 г. скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2003 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай. З 2003 па 2007 г. навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г.у Вялікім княстве Літоўскім ў кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе» (навуковы кіраўнік — П.А. Лойка). У 2003—2005 гг. і 2007—2008 гг. працаваў у якасці сумяшчальніка выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. З 2007 г. — на пасадзе намесніка дырэктара Ліцэя БДУ па выхаваўчай рабоце. У 2014 г. прызначаны дырэктарам ліцэя.

NN.by

0
Каленец / Адказаць
16.08.2019 / 19:23
Чаму?
7
Чебаркуль / Адказаць
16.08.2019 / 19:36
Очень содержательная и позравательная статья. Всё сразу стало понятно.
3
Васіль / Адказаць
16.08.2019 / 20:12
Выдатны быў дырэктар! Дзякуй за ўсё!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру