16.08.2019 / 19:58

У Расіі патлумачылі скачок радыяцыі ў Северадзвінску праходжаннем воблака 9

У дзень выбуху на ваенным палігоне пад Северадзвінскам у горадзе зафіксавалі павышэнне радыяцыйнага фону. Паводле Расгідрамета, прычынай стала воблака радыеактыўных інертных газаў, піша РБК.

«Мяркуецца, што павышэнне магутнасці амбівалентнага эквіваленту дозы гама-выпраменьвання на пастах 8 жніўня 2019 года звязанае з праходжаннем воблака радыеактыўных інертных газаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Кароткачасовае павышэнне радыяцыйнага фону зафіксавалі на шасці пунктах у Архангельскай вобласці каля 12:00, тады як у 14:30 сітуацыя нармалізавалася. Як растлумачылі ў Расгідрамеце, метэаралагічная сітуацыя ў Архангельскай вобласці 8 жніўня спрыяла хуткаму рассейванню воблака.

NN.by

0
алекс / Адказаць
16.08.2019 / 20:33
Воблака запусцілі піндосы ці бендэраўцы? Што пра гэта кажуць самые чэсныя ў мірэ СМІ?)
0
Дед Мороз / Адказаць
16.08.2019 / 20:39
Этому радоваться нужно или что?!
0
вусцішны троль / Адказаць
16.08.2019 / 20:41
“воблака радыеактыўных інертных газаў“ імені чэкіста Кабаева!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру