16.08.2019 / 21:20

У грамадскіх туалетах ва Уэльсе ўсталююць сістэму «анты-сэкс» 11

Муніцыпалітэт прыбярэжнага валійскага горада Порткал рыхтуецца ўсталяваць у горадзе грамадскія прыбіральні, якія не дазволяць вам заняцца сэксам альбо спажыць наркотыкі.

Адзін з варыянтаў тэхнічнага рашэння гэтай задачы — абсталяваць кабінкі падлогай, адчувальнай да вагі, каб туды мог зайсці толькі адзін чалавек.

Яшчэ адзін варыянт — сістэма, якая рэагуе на рэзкія рухі. Пры актывацыі яна будзе накіроўваць на людзей бруі вады, адчыняць дзверы ў кабінку і ўключаць сірэну.

Каб кабінкі не займалі бяздомныя, прапануецца абмежаваць час наведвання туалета, для барацьбы з курцамі ў кабінках усталююць спрынклеры, а сцены туалетаў зробяць вандалаўстойлівымі — на іх не будуць малявацца графіці.

0
ЯНКА / Адказаць
16.08.2019 / 21:42
★ І яшчэ, чуў, ва ўнітазы ўсталююць моцныя спружынавыя катапульты. Каб тых, хто заседзіўся, выстрэльваць праз рэзка адчыненыя дзьверы за межы гэтай установы. ★
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
16.08.2019 / 21:44
Зайшоў пасікаць у прыбіральню ва Уэльсе. Пачуў сірэну, заадное і пакакаў.
13
Галена з Бэрэзы / Адказаць
16.08.2019 / 22:40
Вот вам жестокий капитализм - все  не для людей)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру