17.08.2019 / 08:08

Экспертыза пацвердзіла самагубства мільярдэра Эпштэйна 1

Судмедэкспертыза пацвердзіла, што прычынай смерці мільярдэра і фінансіста Джэфры Эпштэйна стала самагубства. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Як піша Bloomberg са спасылкай на чалавека, знаёмага са справаздачай судмедэкспертаў, ускрыццё было праведзена яшчэ ў мінулую нядзелю, аднак публікацыя справаздачы была адкладзеная ў чаканні атрымання дадатковай інфармацыі.

Пра смерць 66-гадовага Эпштэйна стала вядома 10 жніўня. Паведамлялася, што ён пакончыў з сабой у камеры СІЗА Манхэтэна.

Эпштэйна затрымалі ў пачатку ліпеня, пазней яму прад'явілі абвінавачванні ў сэкс-гандлі непаўналетнімі. У 2008 годзе мільярдэр прызнаў сябе вінаватым у скланенні асоб, маладзейшых за 18 гадоў да заняткаў прастытуцыяй. Эпштэйн заключыў здзелку са следствам, і тады яго прысудзілі да 13 месяцаў турмы і абавязалі выплаціць кампенсацыі.

NN.by

0
Электробус / Адказаць
17.08.2019 / 19:53
Ведаем, камісія Ўорэна таксама нешта пацвярджала.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру