У пятніцу адбылася гістарычная падзея для «Іслачы». За каманду Віталя Жукоўскага дэбютаваў экс-гулец зборнай Беларусі і лонданскага «Арсенала» Аляксандр Глеб.

Аляксандр з'явіўся на полі за шэсць хвілін да канца асноўнага часу, замяніўшы Сяргея Макарава. Гродзенскія заўзятары сустрэлі яго апладысментамі. Да гэтага Глеб выходзіў на поле 24 красавіка, правёўшы 18 хвілін за БАТЭ ў гульні з «Мінскам».

А матч скончыўся з лікам 1:1.

Становішча каманд: Дынама Брэст — 42 (17 гульняў), БАТЭ — 40 (16), Шахцёр — 34 (15), Іслач — 32 (18), Дынама Мінск — 31 (16)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?