17.08.2019 / 08:30

Аўтамабіль у Капыльскім раёне не саступіў дарогу ратавальнікам, што спяшаліся на пажар. Загінулі кіроўца-жанчына і пасажыр 3

Здарэнне адбылося сёння а 7-й раніцы каля вёскі Бабоўня Капыльскага раёна. Пра яго паведаміў у сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Аўтамабіль ратавальнікаў УАЗ імчаўся па аўтадарозе Р-91 на пажар з уключанай светлавой і гукавой сігналізацыяй. У той жа час аўтамабіль «Таёта» выехаў на трасу з другаснай дарогі.

У выніку ДТЗ у машыне загінула жанчына-кіроўца, а пасажыр-мужчына атрымаў траўмы.

Да прыезду хуткай дапамогі ратавальнікі прадаставілі першую дапамогу людзям.

Міністэрства выказвае спачуванні родным і блізкім, прычыны і ўсе абставіны здарэння высвятляюцца.

NN.by

3
Козік / Адказаць
17.08.2019 / 09:23
Яна думала, што ў танку...
9
Чебаркуль / Адказаць
17.08.2019 / 11:30
Не выскочила, а выехала. Скачут лягушки, зайцы и кенгуру.
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
17.08.2019 / 17:57
Да пасведчання кироуцы яшчэ трэба мець и розум.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру