17.08.2019 / 09:27

Набыць беларускія кнігі і часопісы сёння можна ў Верхнім горадзе

Набыць беларускія кнігі і часопісы сёння можна ў Верхнім горадзе. Там беларускія кнігары будуць гандляваць сваёй прадукцыяй.

З 12.00 да 17.00 ў Мінску на тэрыторыі Верхняга гораду (Мінск, плошча Свабоды) адбудзецца Свята ўкраінскай культуры.

У яго праграме выступленні прафесійных і самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў з Украіны і Рэспублікі Беларусь. У фестывалі возьмуць удзел Акадэмічны народны хор Чарнігаўскай абласной філармоніі, джаз-ансамбль BissQwit (Чарнігаў, Украіна), калектывы ўкраінскай грамады Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікі змогуць паласавацца смачнымі стравамі украінскай кухні.

Падчас свята будзе прадстаўлены шэраг выстаў, сярод якіх традыцыйная ўкраінская вышыўка, творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Чарнігаўскай вобласці і г.д.

Таксама можна будзе набыць навінкі ўкраінскай літаратуры.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру