17.08.2019 / 10:01

Здавацца не хацеў, на папераджальныя стрэлы не рэагаваў. У Брэсце 18-гадовы ўначы граміў сякерай гіпермаркет 10

Здарэнне адбылося ў 00:30. 18-гадовы берасцеец, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне, дзе па дарозе стаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-служба міліцыі.

Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння выехала група затрымання аддзела Дэпартамента аховы.

На неаднаразовыя патрабаванні міліцыі кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.

Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго хлопец спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі затрымалі хулігана.

Заведзена крымінальная справа, хлопцу пагражае да трох гадоў за хуліганства.

4
Юджын / Адказаць
17.08.2019 / 10:08
Ня выйграў кватэру ў іх латэрэйке і пакрыўдзіўся?
4
Казік / Адказаць
17.08.2019 / 10:24
Псіхануў
7
любите родину мать вашу / Адказаць
17.08.2019 / 10:52
нарик, видимо? просто так безо всякого умысла крушить могут только они. или шизики.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру