17.08.2019 / 15:17

У Францыі кліент забіў афіцыянта за доўгае прыгатаванне сэндвіча 17

pxhere.com

У Францыі наведвальнік рэстарана застрэліў афіцыянта з-за таго, што яму занадта доўга давялося чакаць свой заказ. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя France Info.

Паводле яе звестак, надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 16 жніўня ў адным з рэстаранаў камуны Нуазі-лё-Гран у прыгарадзе Парыжа. Відавочцы сцвярджаюць, што незадаволены абслугоўваннем кліент стрэліў у афіцыянта, бо замоўлены ім сэндвіч быў прыгатаваны недастаткова хутка.

Куля трапіла 28-гадоваму мужчыне ў плячо, а дактары не змаглі яго выратаваць. Нападнік збег з месца злачынства, яго шукае паліцыя.

NN.by

18
Яўгенка / Адказаць
17.08.2019 / 15:31
Не магу не спытацца, а якая была этнічная прыналежнасьць кліента?
24
Ян Севярын Бакей / Адказаць
17.08.2019 / 16:25
Яўгенка,думаю, этнічная прыналежнасьць кліента была "псіхічна хворы чалавек". 
29
БРСМ / Адказаць
17.08.2019 / 16:32
Яўгенка, гэта непаліткарэктнае пытанне. Але няцяжка здагадацца, што быў гэты няшчасны чалавек, продкаў якога стагоддзямі прыгняталі каланізатары...
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру