17.08.2019 / 15:53

У сталіцы Катара пачалі фарбаваць дарогі ў блакітны колер. Навошта яны гэта робяць? ФОТА 8

gulf-times.com

Улады Катара пачалі эксперыментальны праект па фарбаванні некалькіх вуліц у цэнтры Дохі ў блакітны колер, каб ахаладзіць іх. Пра гэта паведамляе Gulf News.

Як заявіў інжынер Саад аль-Дасары, тэмпература цёмнага асфальта прыкметна перавышае тэмпературу паветра, бо чорны колер прыцягвае і выпраменьвае цяпло. Паводле яго слоў, эксперымент дазволіць знізіць тэмпературу аcфальта прыкладна на 15-20 градусаў.

Ён адзначыў, што спецыялісты будуць назіраць за зменамі тэмпературы на вуліцы з выфарбаваным у блакітны колер дарожным пакрыццём на працягу 18 месяцаў.

Эксперымент пачнецца з вуліцы Абдалы бен Джасема, якая размешчана ля гандлёвай плошчы Сук Вакіф. 

Тэмпература ў горадзе Доха 17 жніўня складае +41.

NN.by

3
Скураныя крылы / Адказаць
17.08.2019 / 16:40
Калі "Белшына" не наладзіць вытворчасць блакітных шынаў, то праз месяц пакрыццё будзе шэрым.

4
lesnick / Адказаць
17.08.2019 / 17:08
У Менску бы Шуневiчу не спадабалiся вулiцы такога колеру!
3
Электробус / Адказаць
17.08.2019 / 17:21
Калі эмір клапоціцца аб народзе
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру