Памёр брытанскі аніматар, рэжысёр кіно і мультыплікацыі Рычард Уільямс. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Як адзначаецца, ён памёр ва ўзросце 86 гадоў у сваім доме ў Брысталі.

Уільямс вядомы перш за ўсё як рэжысёр-мультыплікатар мастацкага фільма «Хто падставіў трусіка Роджэра».

Ён быў трохразовым уладальнікам Оскара, а таксама два разы атрымліваў прэмію Bafta.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0