17.08.2019 / 18:30

За Маладзечнам сутыкнуліся матацыкл і мотаблок. Матацыкліст быў у поўнай экіпіроўцы, але без тэхагляду 3

Здарэнне адбылося а 19-й гадзіне ў пятніцу паміж Турэц-Баярамі і Цемяніцай, паведамляе абласная міліцыя.

Пенсіянер ехаў на мотакультыватары ў напрамку дарогі «Маладзечна — Смаргонь». Пры павароце налева ён не саступіў дарогу матацыклісту, які абганяў мотаблок. У выніку адбылося сутыкненне, пенсіянер атрымаў цялесныя пашкоджанні.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ і медыкі. Абодва ўдзельнікі аварыі былі дастаўлены ў бальніцу, адкуль пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дадому. Дарэчы, матацыкліст быў у экіпіроўцы, шлеме і з пальчаткамі, а вось яго «жалезны конь» быў без тэхагляду. 

NN.by

0
Dyno / Адказаць
17.08.2019 / 21:14
А мотоблок с техосмотром)))?
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
17.08.2019 / 23:10
А калиб марцыклетка была з тэхаглядам то ДТЗ не адбылосяб.
0
0.5 / Адказаць
18.08.2019 / 12:33
Dyno, и повороты работали. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру