17.08.2019 / 20:20

Беларускія медыкі выратавалі дзяўчынку, якая нарадзілася масай 790 грамаў 4

Пра ўнікальны выпадак паведаміла прэс-служба Мінздароўя.

Дзяўчынка нарадзілася на 28-ы тыдзень цяжарнасці з масай 790 грамаў. Яна паступіла ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ «Маці і дзіця». Малое з'явілася на свет шляхам кесарава сячэння ў жанчыны з прыроджанай тромбафіліяй.

Ужо з першых хвілін дзіцяці аказвалі спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Сучасныя перынатальныя тэхналогіі аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі даюць такім дзецям чаканы вынік. Дзякуючы высокапрафесійным дзеянням дактароў і медыцынскіх сясцёр РНПЦ удалося стабілізаваць стан малой, навучыць яе нанова дыхаць і абыходзіцца без штучнай сістэмы жыццезабеспячэння.

Далейшае лячэнне было працягнута ў планавым аддзяленні для неданошаных дзяцей, куды дзіця паступіла ва ўзросце 44 дзён з масай 1400 грам.

Тут дзяўчынка знаходзілася разам з мамай і татам, яе лячылі з дапамогай метаду Кенгуру (г.зв. лячэнне скура да скуры). Прычым з нараджэння дзіця знаходзілася на грудным выкормліванні.

У выніку яна была выпісана дадому ва ўзросце два месяцы з масай 1950 грам.

NN.by

3
гыгыгы / Адказаць
17.08.2019 / 21:00
И гэта не мяжа для сучаснай медзицыны. Усим прыхильникам "свабоднага выбару" - абавязкова дзеля чытання и прагляду.
1
Бел. / Адказаць
17.08.2019 / 21:46
Дай бог больш таких цудау! )))
1
Павел Ас / Адказаць
17.08.2019 / 21:55
Вось чым павінна ГАНАРЫЦЦА дзяржава, а не нейкай СРАМАТОЙ як іншыя.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру