17.08.2019 / 23:30

У Адэсе затрымалі ўладальніка гатэля, дзе ў выніку пажару загінулі дзевяць чалавек 2

У Адэсе праваахоўнікі затрымалі вядомага бізнэсоўца Вадзіма Чорнага, уладальніка гасцініцы Tokyo Star, у якой у выніку пажару загінулі 9 чалавек, паведамляе УНІАН.

Пажар у гатэлі здарыўся ў ноч на 17 жніўня. Загінулі дзевяць чалавек, 10 пацярпелі, сямёра выратаваныя, а 136 эвакуяваны. У гатэлі знаходзілася каля 200 чалавек.

Гатэль знаходзіцца каля вакзалаў і пазіцыянаваў сябе як вельмі танны, таму карыстаўся папулярнасцю сярод турыстаў.

Паведамлялася, што ў ім было 29 замежнікаў, у тым ліку 14 беларусаў.

NN.by

0
Szcz / Адказаць
18.08.2019 / 09:41
Скоро выяснится, что там и прот ивопожарной системы не было, и проводка гнилая, и налоги не пдатил...
0
меркаванне / Адказаць
18.08.2019 / 23:55
Szcz, гэты мурашнік без вокнаў і з каморкамі меней 5кв.м быў у цэнтры горада. Т.б. уладзе ён не замінаў, можа нават і мела нешта з яго.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру