З пачатку 2009 года была вымушана прыпыніць выхад недзяржаўная газета «Витебский курьер М». Рэдакцыя пісьмова паведаміла пра гэта Міністэрству інфармацыі.

«Прыпыненне звязана выключна з эканамічнымі прычынамі, — патлумачыў прэс‑службе ГА «БАЖ» юрыдычны кансультант ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер« Павел Левінаў. — Газета пазба­ўлена магчымасці распаўсюджвацца па падпісцы і праз сетку «Белса­здруку«, друкарні Віцебскай вобласці адмаўляюцца супрацоўнічаць, і мы вымушаныя былі вазіць наклады са Смаленску… Усё гэта цягне вялікія фінансавыя выдаткі. Таму ўсе супрацоўнікі адпраўлены ў адпачынак у сувязі з часовым прыпыненнем дзейнасці».

На які перыяд прыпыніла выхад газета, пакуль невядома.

Па словах П. Левінава, усё залежыць ад далейшага развіцця сітуацыі.

«Я не бачу якіх‑кольвек сур’ёзных зрухаў у галіне свабоды СМІ. Гэта добра, канечне, што яшчэ дзве недзяржаўныя газеты («Народная воля» і «Наша Ніва») распаўсюджваюцца легальна. Але пра рэгіянальныя газеты ніхто ва ўладных структурах не ўзгадвае,
а заклікі грамадскасці вярнуць іх у прававое поле папросту ігнаруюцца», — кажа юрыст.

Апошні нумар газеты «Витебский курьер М» выйшаў у снежні 2008 года.

baj.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0