Фота Сяргея Гудзіліна

У панядзелак будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамілі БЕЛТА сіноптыкі. Толькі днём месцамі па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9—15 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — 16—19 градусаў.

У сярэдзіне дня паветра прагрэецца да 24—29 градусаў, месцамі — да 30—31.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць, тэмпература паветра 26—28 градусаў, вецер паўднёва-заходні, 4—9 м/с.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?