Мікіта Феактыстаў

Мікіта Феактыстаў

У хакейным матчы за трэцяе месца на Кубку Салея ў Оршы адбыўся кур'ёзны момант, які на 15 хвілін перапыніў гульню каманд, паведамляе pressball.by.

У пачатку трэцяга перыяду форвард мінскага «Дынама» Мікіта Феактыстаў зраўняў лік у матчы з «Нёманам» (2:2) і адсвяткаваў гол у стылі Аляксандра Авечкіна, скокнуўшы на хуткасці на борт. Канструкцыя не вытрымала — суседняе загараджальныя шкло разляцелася на аскепкі.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Але работнікам арэны ў Оршы спатрэбілася 15 хвілін, каб замяніць шкло.

Дынамаўцы зноў прайгралі. Матч завяршыўся перамогай «Нёмана» — 2:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0