Каб было цікава назіраць за перадвыбарнай кампаніяй, павінна быць шалёная канкурэнцыя. Але ў нас яе не бывае і ніколі не будзе. Пра гэта ў праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Каб было цікава назіраць, павінна быць шалёная канкурэнцыя. Але ў нас яе не бывае і ніколі не будзе. І прычым без усялякіх адміністрацыйных рэсурсаў, — заявіла Лідзія Ярмошына. — Я памятаю, на мінулыя выбары кажу адной з абласцей: «Чаму ў вас такая колькасць акругаў безальтэрнатыўная?» Яны кажуць: «А што мы можам зрабіць? Не вылучаюцца». І сапраўды: ніводнай адмовы ў рэгістрацыі».

Адказваючы на ​​пытанне пра ролю СМІ ў выбарчай кампаніі, Ярмошына заклікала не адмаўляцца ад удзелу ў тэледэбатах:

«Сродкі масавай інфармацыі ў любым выпадку працуюць з кандыдатамі. Па-першае, яны пішуць пра кампанію. Потым сродкі масавай інфармацыі, асабліва ваш СТВ, — вы ж будзеце трансляваць тэледэбаты.

Калі будуць кандыдаты не адмаўляцца ад тэледэбатаў… А яны не павінны адмаўляцца ні ў якім разе, бо калі адмаўляецца кандыдат прадзяржаўнай накіраванасці, скажам так, прадстаўнікі так званай дэмакратычнай грамадскасці кажуць: «А мы адзін з адным — дэмакраты — дэбатаваць не будзем. Дайце нам прадстаўніка «Белай Русі». Гэта мне цалкам афіцыйна адзін з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі заявіў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?