Wikimapia

Wikimapia

У Санкт-Пецярбургу ў рацэ Сярэдняя Неўка знайшлі цела 28-гадовага беларуса, паведамляе Еўрарадыё. У паліцыі заяўляюць, што труп быў без прыкметаў гвалтоўнай смерці. Яго знайшлі 17 жніўня каля 15:00 ў 200 метрах ад 2-га Елагіна моста.

Загінулы працаваў ахоўнікам у пецярбургскім парку «Дзіва Востраў». Яго шукалі па заяве жонкі, якая звярнулася да праваахоўнікаў. Па словах жанчыны, муж сышоў на працу 16 жніўня і знік.

Побач з месцам здарэння знайшлі асабістыя рэчы маладога чалавека: куртку, пашпарт і зараднае прыстасаванне для тэлефона, паведамляе chp24.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0