Інцыдэнт адбыўся ў аддзяленні «Беларусбанка» па вуліцы Віленскай
Як паведаміла kraj.by афіцыйны прадстаўнік РАУС Юлія Крук, жанчына пакінула кашалёк у касе банка на верхняй паліцы. Следам за яе падышоў мужчына.
Аплачваючы паслугі, ён заўважыў забыты кашалёк і пераклаў яго з верхняй на ніжнюю паліцу. Праз некаторы час мужчына вярнуўся ў банк і забраў кашалёк. У ім было 65 рублёў.