19.08.2019 / 09:32

У Мінску нібыта «замініравалі» некалькі гатэляў, вакзал і аэрапорт 4

Напачатку а восьмай раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступілі паведамленні ад персаналу гасцініц «Беларусь» і «Гарні», што на Інтэрнацыянальнай.

У абодвух выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомага пра нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў названых гасцініцах.

Неадкладна выбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, іншыя службы. У цяперашні час праводзіцца абследаванне будынкаў на прадмет наяўнасці небяспечных рэчываў. Праведзена эвакуацыя персаналу.

Затым стала вядома таксама пра «мініраванне» гатэляў «Вікторыя», «Юбілейная», а таксама аэрапорта і чыгуначнага вакзала. 

Каля 13:00 афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава паведаміла аб завяршэнні абследавання пяці мінскіх гасцініц, Нацыянальнага аэрапорта, сталічнага і абласных чыгуначных вакзалаў. Небяспечных прадметаў выяўлена не было. Праваахоўнікі вызначаюць асобу зламысніка.

NN.by

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
19.08.2019 / 09:36
"С целью дестабилизации обстановки в стране!" (с) - так i лезе ў галаву гэта крылатая фраза, калi чытаеш падобныя навiны.
0
Цетка Алена / Адказаць
19.08.2019 / 10:42
"Мiнеры" прыйшлi з адпачынку .
0
vovik21.12 / Адказаць
19.08.2019 / 12:38
Ну вот не могу понять, почему такие сообщения поступают только перед выборами? У шизофреников и хулиганов, только в такие периоды обострения?)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру