19.08.2019 / 11:30

У Польшчы два спелеолагі зайшлі ў пячору і пяты дзень не могуць адтуль выйсці

У Вялікай снежнай пячоры ў Татрах аказаліся ў палоне два спелеолагі, якім вада перакрыла зваротны шлях на паверхню. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца ўжо другія суткі. Спелеолагаў пастаянна шукаюць больш за 20 ратавальнікаў, паведамляе Радыё Польшча.

Усю мінулую ноч ратавальнікі з дапамогай выбухоўкі пашыралі вузкія праходы ў пячоры. Работы ўскладняла адсутнасць доступу паветра, з-за чаго пасля кожнага выбуху прыходзілася падоўгу чакаць, пакуль з пячоры не выветрацца шкодныя газы. Да ўсяго, друз пасля выбухаў неабходна разграбаць уручную, — растлумачыў кіраўнік ратавальнікаў Ян Кшыштаф.

«На месцы працуюць піратэхнікі, якія руйнуюць невялікія фрагменты скалы, каб пашырыць праход у тое месца, дзе, як мы мяркуем, знаходзяцца зніклыя. Пасля гэтага ўваходзіць выратавальнік, расчышчаюць месца выбуху, затым зноў працуюць піратэхнікі. Больш людзей туды не могуць увайсці — гэта вельмі вузкая шчыліна», — сказаў кіраўнік ратавальнікаў.

Мяркуецца, што зніклыя затрымаліся на глыбіні 500 метраў ніжэй за ўваход у пячору. Каб пераадолець адлегласць да месца, дзе з імі была страчана сувязь, спатрэбіцца прыблізна 4—5 гадзін.

У чацвер, 15 жніўня, двое зніклых ўвайшлі ў Вялікую снежную пячору разам з чатырма сябрамі. Яны былі адрэзаныя ад астатніх вадой, якая затапіла частку калідора ў надзвычай вузкай цясніне. Апошні галасавы кантакт з таварышамі быў зафіксаваны ў ноч на суботу, 16 жніўня.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру