Абвешчаны конкурс па перадачы ў канцэсію Брынеўскага і Астражанскага радовішчаў.

Брынеўскае радовішча гіпсу змешчана ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Карысныя выкапні тамака — гіпс і ангідрыт. Агульныя пацверджаныя запасы гіпсаангідрытавага каменя ў радовішчы складаюць 381,8 млн т, у тым ліку гіпсавага каменя — 233,2 млн т. Выкапні залягаюць на глыбіні ад 150 до 400 м, таму геолагі рэкамендуюць шахтавы метад здабычы.

Рэкамендаваны гадавы аб’ём іх здабычы складае 1 млн т.

Гіпс найбольш выкарыстоўваецца для вырабу будматэрыялаў, у прыватнасці цэменту.

Астражанскае радовішча бентанітавых глінаў месціцца ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Прамысловыя запасы бентанітавых глінаў тут складае 12,3 млн т. Залягаюць яны неглыбока, таму здабываць іх маюць адкрытым спосабам. Рэкамендаваны гадавы аб’ём здабычы — не менш за 110 тыс. т. Бентанітавыя гліны ідэальныя ў якасці фармовачнае сыравіны ў ліцейнай вытворчасці.

Так што ў агляднай будучыні ў Беларусі будзе яшчэ адзін шахцёрскі край.

Сёлета мае быць таксама арганізаваны тэндэр на асваенне двух радовішчаў жалезных рудаў — Навасёлкаўскага і Аколаўскага, якія пашыраць пералік сыравіны, якой забяспечаная краіна.

Інвестыцыйныя прапановы прымаюцца па адрасе: 220048, Мінск, вуліца Калектарная,10, п. 535 да 10.00 3 жніўня 2009 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?