Тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі павысяцца 28 жніўня
Згодна з прынятым Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю з пастановай, прадугледжана ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання.
З 28 жніўня паслугі тэлефоннай сувязі стануць даражэй у сярэднім на 8,4%.
Пры гэтым кошт іншых паслуг (інтэрнэт, тэлебачанне і іншыя пакеты паслуг) застанецца на ранейшым узроўні