Фота Надзеі Бужан
У аўторак ноччу па паўночным захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі моцныя залевы.
Уначы - + 13 … 19°С, днём - + 22 … 28°С. У Мінску — + 22—24°С
У сераду па паўночным захадзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Уначы - + 12 … 19°С, максімальная днём - ад +18 ° С па паўночным захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе краіны.
У Мінску - + 23—25°С
У чацвер, 22 жніўня, кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём - + 18 … 24 ° С.
У пятніцу і ў гэтыя выходныя пад аховай антыцыклону нас чакае цалкам камфортнае летняе надвор'е, толькі ў ранішнія гадзіны даволі халаднавата. Днём - + 20 … 26°С