Справядлівасць павінна ляжаць у аснове ўсіх дзеянняў мясцовай вертыкалі ўлады.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы арыентаваў мясцовую вертыкаль падтрымліваць насельніцтва і пастаянна кантактаваць з грамадзянамі, выконваць дадзеныя ім абяцанні.
«У нас нармальныя людзі: калі іх папрасіць, яны абавязкова адгукнуцца.
Але толькі не трэба падманваць. Калі ты нешта папрасіў і паабяцаў — абавязкова зрабі. Не можаш зрабіць сёння, скажы, што зробіш заўтра. Акуратна працуйце з людзьмі, падтрымлівайце іх. Калі ёсць нейкая несправядлівасьць, абавязкова адрэагуйце. або самі вырашыце, ці, калі не можаце на сваім, абласным узроўні вырашыць, патэлефануйце кіраўніку Адміністрацыі — мы зоймемся гэтым», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, самае страшнае ў рабоце органаў улады — несправядлівае стаўленне да людзей. «Людзі ўсё могуць дараваць, але несправядлівасць ніколі не даруюць. У аснове працы ўлады павінна быць справядлівае стаўленне да людзей і справядлівае рашэнне пытанняў», — перакананы ён.
«Вы прыйшлі ў такі час, калі трэба здаваць экзамен. Можа быць, нават не за сябе, а за іншых. Праз тры месяцы людзі забудуць, што вы пачаткоўцы, што, калі ёсць нейкія касякі, яны не вашы. Гэта ўсё праз тры месяцы будзе ваша — і добрае, і дрэннае. і экзамен гэты вам давядзецца здаваць нават без падрыхтоўкі», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.