У святара з пасёлка Гарадзiшча (Баранавіцкі раён) скралі 12 тыс. даляраў, золата, старадаўнiя абразы… Зроблена гэта было, калi святар праводзiў службу ў царкве.

Злодзеяў затрымалi. Iмi былi двое цыганоў: 31 i 22 гадоў, жыхары Турава i Давыд‑Гарадка. Яны прыязджалi неаднаразова да сваiх знаёмых у Гарадзiшча i ведалi, чым можна пажывiцца ў пасёлку.

Злодзеi вельмi асцярожна сябе паводзiлi.

Яны пакiнулi сваю аўтамашыну ў вёсцы суседняга раёна, памянялi адзенне i абутак, але папалiся. Частку ўкрадзенага аператыўнiкам Баранавiцкага РАУС удалося вярнуць.

Сымон Свістуновіч, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0