Аляксандр Лукашэнка даў згоду на кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА.
Пасаду першага намесніка міністра зойме Іван Вежнавец, які да сёння працаваў у МАРГ на пасадзе намеснік міністра.
У сваю чаргу вызваленую вакансію намесніка міністра зойме Аксана Канстанціновіч — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мер нетарыфнага рэгулявання МАРГ.