Здарэнне адбылося раніцай 19 мая на 32-м км МКАД. 21-гадовы хлопец у стане алкагольнага ап'янення ўдарыў нагой па мабільным датчыку кантролю хуткасці. У выніку ўдару камера фотафіксацыі хуткасці ўпала, а хлопец паспрабаваў пакінуць месца здарэння, паведамляе СК.

Аднак камеры знаходзяцца пад пастаянным наглядам супрацоўнікаў арганізацыі. Праз некалькі хвілін да маладога чалавека падышоў яе прадстаўнік і папрасіў заставацца на месцы, а сам патэлефанаваў у міліцыю. У выніку пашкоджанняў арганізацыі нанесена шкода на 4 300 рублёў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч.1 арт.339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0