Пра гэта паведаміў урач-гігіеніст Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юрый Гаранюк, паведамляе БелТА.

З 1 студзеня ў краіне зарэгістравана 33 выпадкі атручвання грыбамі. Больш за ўсё з іх адбылося ў Мінску (12), у Гомельскай і Магілёўскай абласцях (па 7).

 «Пацярпелі 37 чалавек, у тым ліку трое дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў», - сказаў Юрый Гаранюк.

Сярод прычын атручванняў спецыяліст назваў няведанне відавога складу грыбоў і ігнараванне правіл іх збору і апрацоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0