Міліцыя мае намер раздушыць злачыннасць у цыганскім асяродку.

Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі больш за 80 цыганоў у мікрараёне Сьцяпянка — месцы пражываньня вялікае цыганскае грамады. У міліцыі ў іх узялі адбіткі пальцаў. Кожнага здымалі на відэакамэру для архіву.

Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну Менску Алег Гайдукевіч патлумачыў, што цыган затрымалі падчас міліцэйскай апэрацыі: «У нас праводзілася «адпрацоўка» мікрараёну Сьцяпянка. Праводзілася, бо ў нас ёсьць інфармацыя і па наркотыках, і па крадзяжах, а таксама па злачынцах, якія ў вышуку. Апроч таго, мы мелі інфармацыю пра тое, што ў некаторых дамах, дзе жывуць цыганы, ёсьць людзі, якіх яны трымаюць гвалтоўна і якія на іх працуюць.

Кагосьці здымалі на відэа, кагосьці правяралі на датычнасьць да злачынстваў. Звычайная міліцэйская праца.

Некаторыя зь іх у нас засталіся. У нас зьявіліся да іх пытаньні. Нікога незаконна не затрымлівалі«.

Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну дадае: «Цыганоў мы рэгулярна затрымліваем за наркотыкі. Прыходзіць да мяне адзін з залатымі ланцугамі, і пытаецца: «За што затрымалі маіх дзяцей?». Я пытаюся: «Дзе працуеш?». Кажа: «Нідзе». Пытаюся: «Дзе дзеці працуюць?». Кажа: «Нідзе». «За кошт чаго жывяце?». Кажа: «Хусткі на базары прадаём».
Ну, я ж разумею, што прадаваць хусткі і хадзіць у золаце… Ёсьць пытаньні. Тое, што цыганоў мы рэгулярна затрымліваем за наркотыкі. Некаторыя зь іх жывуць у такіх дамах, што, паверце мне, мы такія не пабудуем».

Цыганы абвінавачваюць міліцэйскае кіраўніцтва ў самавольстве і парушэньні дзейнага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?