19.08.2019 / 15:31

У «Галілеа», «Галерэі» і «Дана Моле» таксама эвакуацыя 6

@anastess

Людзей эвакуююць з гандлёвых цэнтраў «Галерэя Мінск», «Галілеа», «Дана Мол», «Сталіца». Гэта звязваюць з паведамленнямі аб нібыта мініраванні будынкаў. Эвакуацыю праводзяць таксама з бізнес-цэнтра «Рубін Плаза», дзе знаходзіцца офіс «Анлайнер», піша Tut.by.

Нагадаем, што сёння раніцай паступілі паведамленні аб нібыта «мініраванні» чыгуначнага вакзала, аэрапорта, а таксама гатэляў «Беларусь», «Вікторыя» і «Гарні». Была праведзена эвакуацыя, але інфармацыя не пацверзілася.

Міліцыя звяртае ўвагу на тое, што з пачатку года паступіла ўжо 35 непраўдзівых паведамленняў пра мініраванне.

NN.by

0
а608 / Адказаць
19.08.2019 / 15:37
весь народ активно разбежался па гумах, цумах и немигах
1
фелікс / Адказаць
19.08.2019 / 15:54
Відаць загад аддалі, працуюць па старым вядомым сцанары. Хаця ужо смешна, што столькі паведамленняў, а ніякіх хвастоў. Відаць яшчэ не прыдумалі.
0
мясцовы2 / Адказаць
19.08.2019 / 15:58
а что по предыдущим "минированиям"? сколько хулиганов нашли?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру