19.08.2019 / 23:57

ЗША працягнулі ліцэнзіі на бізнэс з Huawei на 90 дзён

Міністэрства гандлю ЗША пагадзілася падоўжыць ліцэнзію Huawei на 90 дзён, што дазволіць ёй закупляць у амерыканскіх пастаўшчыкоў прадукцыю, неабходную для далейшага абслугоўвання карыстальнікаў абсталявання вытворчасці кітайскай фірмы.

Падаўжэнне ліцэнзіі звязана з тым, што некаторыя тэлекамунікацыйныя кампаніі ў ЗША залежаць ад Huawei.

У ЗША па-ранейшаму ёсць пытанні да Huawei па пытаннях нацыянальнай бяспекі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру