Twitter і Facebook выявілі і выдалілі сотні ўліковых запісаў, якія выкарыстоўваліся Кітаем супраць пратэстнага руху ў Ганконгу.
Былі заблакаваныя 936 уліковых запісаў у твітары, створаных у Кітаі, з дапамогай якіх спрабавалі маніпуляваць настроямі падчас антыўрадавых пратэстаў у Ганконгу.
Праз кітайскія акаўнты спрабавалі пасеяць палітычную варожасць у Ганконгу, у тым ліку шляхам падрыву легітымнасці і палітычных перакананняў пратэстнага руху.
У кампаніі Facebook заявілі, што выявілі аналагічную інфармацыйную аперацыю.
Сацсетка выдаліла сем старонак, тры суполкі і пяць уліковых запісаў, якія былі датычныя да аперацыі супраць пратэстнага руху ў Ганконгу.