20.08.2019 / 12:45

На Століншчыне трактар ​​не саступіў дарогу аўтамабілю ДАІ: два міліцыянеры трапілі ў бальніцу 2

Як паведамляе абласная міліцыя, здарэнне адбылося сёння каля 9 раніцы ў вёсцы Манькавічы.

55-гадовы кіроўца трактара пры ажыццяўленні левага павароту не ўступіў аўтамабілю «ВАЗ», які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку сутыкнення абодва кіроўцы не пацярпелі, а вось два супрацоўнікі міліцыі з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Нарад ДАІ ажыццяўляў нагляд за дарожным рухам без выкарыстання пробліскавых маячкоў.

NN.by

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
20.08.2019 / 12:54
У ДАI хiба не разумеюць, што iдзе бiтва за ураджай??? Няхай не боытаюццан пад калёсамi!
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
20.08.2019 / 13:09
Шкада трактарыста, непашанціла яму, зараз зацёгаюць па судах і ўсю кроў сапсуюць гэтыя вурдалакі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру