20.08.2019 / 13:27

Пуцін пахваліў твар Брыжыт Макрон 18

Прэзідэнт Расіі пахваліў твар Брыжыт Макрон на сустрэчы з яе мужам, прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Запіс іх дыялогу з'явіўся ў Twitter-акаўнце «Крамлёўскі пул РІА».

На відэа чуваць, як лідары краін размаўляюць аб працы, пасля чаго Пуцін робіць камплімент жонцы французскага прэзідэнта. «У вас шыкоўны колер твару», — адзначыў Пуцін, на што Брыжыт Макрон з усмешкай адказала: «Вам трэба застацца даўжэй».

19 жніўня Макрон працытаваў рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага, які казаў пра ролю рускіх сярод астатніх еўрапейскіх нацый. Ён нагадаў Пуціну і прысутным журналістам пра месца ў рамане «Падлетак», дзе Дастаеўскі кажа пра тое, чым рускі чалавек адрозніваецца ад француза ці немца.

Сустрэча Макрона і Пуціна прайшла ў летняй рэзідэнцыі прэзідэнта Францыі. У яе ходзе кіраўнік Францыі заявіў, што Еўрасаюзу варта аднаўляць адносіны з Расіяй. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў працягваліся больш за 3,5 гадзін.

NN.by

4
вусцішны троль / Адказаць
20.08.2019 / 14:12
шыкоўны твар, бо няма ботакса
2
Васіль / Адказаць
20.08.2019 / 14:12
Хамло.
68
Владимир123 / Адказаць
20.08.2019 / 14:19
Ну что же, женщине комплимент сделать, особенно когда он кстати и по делу, это по мужски. Дизлайкайте друзья, но конкретно этот поступок путина - правильный и мужской.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру